Літаратура Фотаальбомы

На галоўную
!Талашка Антон. Узоры роднага краю
zoom Павялічыць малюнак

!Талашка Антон. Узоры роднага краю

10,00 p.
Колькасьць: 

Беларуская вышыўка – гэта самавыяўленне беларускага народа. Яна з’яўляецца адлюстраваннем каштоўнасцей, традыцый, культуры і гісторыі.

Людзі на працягу стагоддзяў стваралі і ўдасканальвалі розныя тэхнікі вышыўкі. Кожны арнамент на кашулі быў невыпадковы, а меў адмысловае месца, значэнне і магію, паколькі нашы продкі верылі, што той ці іншы ўзор нясе пэўную ахоўную сілу ад бяды і нячыстай сілы.

З кожным годам сыходзяць людзі і разам з імі знікае Традыцыя.

Мэта гэтай працы – не проста захаваць, але і аднавіць вышытыя ўзоры. Каб кожны ведаў і мог пабачыць гэтыя культурныя скарбы, якія ёсць у розных кутках нашай краіны, ды меў магчымасць узяць іголку з ніткай і пачаць вышываць беларускія арнаменты.

Традыцыйны беларускі вышываны арнамент − складанае перапляценне некалькіх разнастайных па храналогіі і этнічных традыцыях пластоў. Пераважае геаметрычны ўзор, асноўныя элементы якога − прамыя і зігзагападобныя лініі, трохвугольнікі, рознай формы крыжыкі, шматпялёсткавыя разеткі, квадраты, прамавугольнікі. Характэрная асаблівасць − дамінаванне ромба (круга) і яго шматлікіх па канфігурацыі варыянтаў, вакол якіх звычайна кампануюцца іншыя фігуры. Ромбагеаметрычным арнаментам звычайна ўпрыгожвалі жаночае адзенне (наміткі і іншыя галаўныя ўборы, кашулі, фартухі, спадніцы). Нацыянальная самабытнасць вышыванага арнаменту выяўляецца ў колеравай гаме (спалучэнне чырвонага з нязначным дадаткам чорнага або сіняга на белым фоне палатна), у выкарыстанні пэўных прыёмаў арнаментацыі (лікавыя швы), у распрацоўцы матываў. Пераважаюць узоры арнаментальных палос-бардзюраў, у некаторых рэгіёнах сустракаюцца сеткавыя кампазіцыі (размяшчэнне фігур уздоўж прамых ці нахіленых восей), а таксама арнамент з выкарыстаннем адзінкавых (медальённых) матываў. На мяжы ХІХ-ХХ стст. выкарыстоўваўся таксама раслінна-геаметрызаваны і раслінны арнамент: асаблівую папулярнасць набылі выявы гнуткай хвалепадобнай галінкі з рытмічна адыходзячымі ў розныя бакі кветкамі і лісцем, вінаграднай лазы з гронкамі, квітучага вазона, стылізаванага дрэва-кветкі і інш. Радзей за іншыя ўжываліся арнітаморфныя і зааморфныя матывы (стылізаваныя выявы пеўняў, качак, галубоў, індыкоў на ручніках, кашулях, фартухах).

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH