Музыка Фольк і сярэднявечча

Guda. Ігры багоў
zoom Павялічыць малюнак

Guda. Ігры багоў

15,00 p.
Колькасьць: 

23 трэкі / Агульны час 46:45. © Guda, 2005. (p) БМАgroup, 2005.

 

Больш за 10 гадоў таму маладыя людзі (навукоўцы й студэнты) аб'ядналi свае высiлкi, каб дасьледаваць старажытную гiсторыю й культуру тутэйшае зямлi. Адным з накiрункаў работы стаў экспэрымэнтальны пошук у галiне архаiчнае сьпеўнае спадчыны. Этнаграфiчныя экспэдыцыi, у якiх адбываўся непасрэдны кантакт з жывымi носьбiтамі традыцыi, работа з аўдыё- й вiдэазапiсамi, стасункi з этнамузыколягамi й фальклярыстамi дазволiлi на працягу дзесяцiгодьдзя пераняць асаблiвасьцi старадаўняе сьпеўнае манэры.

Выканаўцы гурта GUDA практыкуюць голасны сьпеў (тэрмін уведзены этнамузыколягам спн. З.Я. Мажэйка), якi паходзiць ад гучнага сьпеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэры выкананьня: уменьне "голасна весьцi" (сьпяваць працяжна, на вялiкiм дыханьнi), таксама "падняць" песьню (расьпець яе са звонкай грудной падводкай). Для голаснага сьпеву характэрна мноства гукавых фарбаў, акiя арганiчна ўплятаюцца ў мэлёдычную лiнiю напеву (глiсы на ўзлётах ды спадах, падрыгваньнi голасу, доўгiя й кароткiя воклiчы на асобных фанэмах - так выконваюцца, найперш, песьнi вяснова-летняга цыклу, бальшыня вясельных
ды радзiнных песень.

Аснову рэпэртуару гурта GUDA складаюць абрадавыя песьнi - найбольш архаiчны пласт традыцыйнае народнае культуры. Многiя песьнi ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаваньнi - яны ўзноўленыя паводле нотных запiсаў.
Усе песьнi выконваюцца акапэльна.

 

Трэк-ліст:

01. Паданьне аб стварэньні зямлі
02. Даўней жылі людзі, ня вералі богу (перадвелікодная паставая)
03. Аповяд пра Цмока
04. А дзе ты, Юр'я, ўрасіўся? (юраўская)
05. Юр'я, уставай рана (юраўская)
06. Песенька мая хароша (пахаваньне стралы)
07. Аповяды пра агонь нябесны і агонь зямны
08. Ішла Купалка сялом (купальская)
09. Ды гарэла Купайло на горэ (купальская)
10. Дзе ты, Купала, купалася (купальская)
11. Сьвяты Яня, дзе дасюль быў? (купальская)
12. Чырвоная рожа (купальская)
13. Аповяд пра ігру Сонца
14. Гуляла соняйка (купальская)
15. Паданьні пра Сонца, Месяц і Зару
16. Ой, месяцу, месяцу, да ўзыйдзі ранюсенька (купальская)
17. Зара мая вячэрняя (жніўная)
18. Блізьнечы міт - паданьне пра браткі
19. А на Купала на Йвана (купальская)
20. Аповяд пра Спарыша
21. Хадзіў Раю па вуліцы (дажынкі)
22. Пярун-Перуне (замова)
23. Заключэньне

 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH