Музыка Фольк і сярэднявечча

Сартаваньне: orderby Колькасьць:
На галоўную
Полацкі сшытак
Унікальны зборнік прыдворнай камернай музыкі канца XVI - пачатку XVII ст., складзены на Беларусі з папулярных у той час песняў і танцаў як беларускага, так і адаптаванага да мясцовых традыцый заходнееўрапейскага паходжання.
10,00 p.
Рэдкія інструменты, сярэднявечныя танцы, містычныя імправізацыі, інструментальная архаіка, клубныя запісы, disco-версія. У гэтай музыцы – шчырая павага да гісторыі і бязмежная адданасць старажытным інструментам, дзе на вышэйшым п'едэстале – самы містычны беларускі інструмент – дуда.
10,00 p.
Дыск запрашае ў музычную вандроўку па Беларусі па часах даўніх і сённяшніх. І рушым мы ў глыбыні стагоддзяў з дапамогай песеннага і інструментальнага традыцыйнага фальклору, які ў гісторыі беларускага народа доўгі час быў адзінай формай мастацкай творчасці.
10,00 p.
Цудоўны альбом любоўна рэканструяванага старадаўняга інструмэнталу. Гурт мысьліць глябальна (аснова альбому – "Полацкі сшытак"), дзейнічае сьмела (музыкі зрабілі ўласныя аранжыроўкі акадэмічных твораў) ды яшчэ падае матэрыял з такой упэўненасьцю, што нават абсалютна абыякавы да жыцьця і творчасьці ле Роя і Бакфарка, можа зачаравацца гукамі ліры, жалейкі, дуды ды іншых інструмэнтаў тых часоў.
10,00 p.
Аснову рэпэртуару гурта GUDA складаюць абрадавыя песьнi - найбольш архаiчны пласт традыцыйнае народнае культуры. Многiя песьнi ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаваньнi - яны ўзноўленыя паводле нотных запiсаў. Усе песьнi выконваюцца акапэльна.
10,00 p.
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH