Відэа Дзіцячае

Сартаваньне: orderby Колькасьць:
У маленькай дзяўчынкі Іны была любімая цацка – мядзьведзік Ну-ну. Яна яго насіла паўсюль і заўсёды. Але аднойчы ў мэтро мядзьведзік згубіўся...
10,00 p.
Да таго, як стаць Каралём Джунґляў, Тарзан быў нязграбным маленькім хлопчыкам, які спрабаваў знайсьці сваё месца ў навакольным сьвеце. Балючае адчуваньне, што ён не такі, як астатнія, прыводзіць яго да рашэньня пакінуць тых, каго ён любіць. Неўзабаве Тарзан знаёміцца з загадкавым Зухарам, ад імя якога трымціць усё навакольле. Будучы разам, Тарзан і Зухар разумеюць, што быць рознымі ня так ужо і кепска, а радзіна й сябры – гэта напраўду дзьве самыя галоўныя каштоўнасьці на сьвеце.
15,00 p.
Пасьля сьмерці цесьця-жабы Шрэк мусіць насьледаваць каралеўства. Але зялёнаму волату гэта не падабаецца, бо давядзецца разьвітацца з родным балотам. Разам з Восьлікам і Катом ён адпраўляецца на пошукі сапраўднага караля... Артура. А ў каралеўстве Фіёны малімонны сын фэі склікае армію зь ведзьмаў, злых дрэваў дый Безгаловага коньніка – і зьдзяйсьняе дзяржаўны пераварот. Фіёна ўзначальвае партызанскую барацьбу...
10,00 p.
Зялёная пачвара-людажэр Шрэк вяртаецца! Гэтым разам яму давядзецца зьдзейсьніць падарожжа ў Трыдзесятае валадарства, прасіцьі не атрымаць каралеўскага блаславеньня на шлюб зь Фіёнай, пасябраваць з наёмнікам-забойцам Катом у ботах, трапіць на фабрыку чароўных зёлак Фэі Хроснай, сядзець у вязьніцы, браць штурмам замак на гіганцкім перніку - і ўсё дзеля каханьня да Фіёны. Суправаджаць Шрэка будуць балбатлівы Асьлюк-зануда і Кот у ботах - халодны ў баі, але з гарачым сэрцам.
10,00 p.
У далёкай казачнай краіне жорсткі валадар Фаркўад забараніў усе казкі ды выгнаў казачных герояў. Яны вымушаныя пасяліцца на балоце, дзе жыве самотны людажэр Шрэк. Шрэку не спадабалася шумная кампанія новых суседзяў. Асабліва балбатун Асьлюк, які настойліва хоча пасябраваць са Шрэкам. Шрэк выпраўляецца да валадара Фаркўада. Але той згодны вярнуць балота пры адной умове: Шрэк вызваліць для яго каралеўну Фіёну. Шрэк і Асьлюк выпраўляюцца ў падарожжа, поўнае прыгодаў і нечаканасьцяў...
10,00 p.
Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH