Музыка Аўтарская ды бардаўская

Віктар Шалкевіч. Такая доўгая зіма
zoom Павялічыць малюнак

Віктар Шалкевіч. Такая доўгая зіма

25,00 p.
Колькасьць: 

Пра свой намер наведаць студыю, каб запісаць альбом Віктар Шалкевіч абвесьціў яшчэ пяць гадоў таму. Але далей за прэзэнтацыю канцэртных вэрсіяў новых песень справа за гэты час так і не даходзіла. Папярэднія два альбомы гарадзенскага барда «Шчасьлівая сямёрка» (2010) і «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (2006) таксама ўяўлялі зь сябе канцэртныя запісы. І вось нарэшце на 60-годзьдзе музыкі пабачыў сьвет падвоенны CD «Такая доўгая зіма» з новымі запісамі і даўнімі гітамі. Усяго ў рэліз увайшло 33 трэкі — 9 зь іх зусім новыя, якія запісваліся ў студыі кляштару ў Баранавічах. Да кожнага зь іх музыка запісаў яшчэ прадмову. А ў другі дыск увайшло 14 абраных гітоў Шалкевіча, якія ў свой час былі запісаныя і зьведзеныя ў студыі «Радыё Беласток».  

 

Хіба гады з паўтара таму да мяне падышоў вядомы гарадзенскі журналіст, грамадзкі дзеяч і проста харошы чалавек, Павал Мажэйка, дырэктар Цэнтру гарадзкога жыцьця ў Гародні, і запрапанаваў мне да майго 60-гадовага юбілею выдаць альбом… 

Альбом запісваць вельмі цяжка. Арганізацыйных пытаньняў больш, чым творчых адказаў — з кім, калі, дзе, за якія грошы, што, хто будзе рабіць вокладку, дзе друкаваць дыскі, ці добра сыграе той ці гэты? Але грошы знайшліся, і якраз на дзевяць песень… 

З досьведу працы над папярэднімі альбомамі ведаеш адно — важна ўсіх пазьбіраць, сустрэць, напаіць, накарміць, прымусіць зайграць тое, што ты хочаш, з другога ці трэцяга дублю, аддаць ганарар, пасадзіць на найбліжэйшы цягнік ці ў аўтобус і адправіць дахаты. 

Тое, што ты там насьпяваеш — гэта на апошнім месцы… Галоўнае — калектыў… 

Ёсьць у файным горадзе Баранавічах пры кляштары айцоў вэрбістаў студыя гуказапісу, стварэньне якой дабраславіў сам кардынал Казімер Сьвёнтак, а парадку там пільнуе Вячаслаў Банкевіч, Слава, вельмі чуйны музыка і выдатны гукарэжысэр. Зь ім мы згаварыліся, што будзем працаваць, і Слава ўзяў на сябе адказнасьць за музычны бок, тым больш што ў яго меўся цэлы сьпіс харошых студыйных баранавіцкіх музыкантаў, сяброў і знаёмых. 

Вось мы і запісалі дзевяць твораў,  і атрымаўся альбом. Альбом падвойны — апрача новых песень, на другім дыску сабраныя чатырнаццаць найлепшых старых балядаў… 

Канцэпцыя ягоная ў ім жа і выкладзена — перад кожнаю песьняю я распавядаю, чаму яна і нашто яна. 

Прыемнага праслухоўваньня! 

Віктар Шалкевіч

 

У запісе ўзялі ўдзел:

Віктар Шалкевіч — музыка, словы, сьпеў, гітара

Віктар Грышук — сола-гітара

Анатоль Кандыба — клявішныя, майстарынг

Натальля Трухан — скрыпка

 

Фота — Ільля Гелей

Графічны дызайн — Зьміцер Гупянец

Прадусар — Павал Мажэйка

 

Трэк-ліст CD1 "Такая доўгая зіма":

  1. Блюз у чацьвер зранку
  2. Блюз замкнёнага кола
  3. Скалат
  4. Вясна-Блюз 
  5. Міцкевіч ніколі ня езьдзіў у плацкартным вагоне
  6. Мая каханая, што ў лесе жыла
  7. Зачараваная станцыя Аляхновічы
  8. Наш бедны вясковы Бог
  9. Такая доўгая зіма 

 

Трэк-ліст CD2 "Балады. Найлепшае": 

  1. За сто крокаў ад Вострае брамы
  2. Кася
  3. Смутны беларускі блюз
  4. Местачковы раманс
  5. Шалёная
  6. Гарадоцкі раманс
  7. Ганка, дзеўка з Пагулянкі
  8. Яна праваслаўная, я каталік
  9. Ціхі анёл
  10. Дзяўчынка Камінская Е.
  11. Ты сыходзіш у Койданаве
  12. Правінцыя
  13. Вясна
  14. У Гародні дождж

 

Copyright MAXXmarketing Webdesigner GmbH