Марна часу не губляй - замаўляй на Imbryk.by!

Час працы: панядзелак -- нядзеля, 8:00 -- 22:00 

Прыватны прадпрымальнiк Мазанiк Аляксандр Iгаравiч

Юрыдычны адрас: г. Мінск, вул. Матусевіча 44-83, 220104

 Інтэрнэт-крама зарэгістраваная ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь 02.02.2016

Пасведчанне пра рэгiстрацыю  №191895310 ад 13.08.2015, выдадзенае Мінскім Гарвыканкамам

Каляндар “Не маўчы па-беларуску” — гэта 365 сакавітых беларускіх словазлучэнняў, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на 12 тэмаў, асобнай на кожны месяц!
10,00 p.
Новы альбом Лявона Вольскага «Psychasamatyka» складаецца з 16 песень, падзеленых на дзьве цалкам розныя па гучаньні часткі: «Горад» і «Лес». У краўдфандынгавай кампаніі альбома ўзялі ўдзел больш за 600 чалавек з 30 краін сьвету.
20,00 p.
"Возера радасці" - road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд.
10,00 p.
Вокладка для пашпарту з выяваю старажытнага герба "Пагоня"!
20,00 p.
Набор магнітаў, 32 літары, прыгожая драўляная скрыначка з арнаментам - сама тое, каб падарыць сваім сябрам, у каторых ёсць малое.
25,00 p.
Cкураная вокладка-вышыванка на пашпарт ці аўтадакумэнты!
22,50 p.
Сусьветнавядомая гульня «Jenga» цяпер і ў беларускім варыянце пад назвай «Вежа»!
25,00 p.
Самы поўны ілюстраваны збор помнікаў беларускае архітэктуры: каля 10.000 аб'ектаў, 50.000 фота ды 3.000 населеных пунктаў!
10,00 p.
Якасная манэтніца з "зайчыкам"!
17,50 p.
«Мова» — гэта новая беларуская настольная гульня, якая будзе запатрабаванай сярод тых, хто актыўна вывучае родную мову ці адчувае патрэбу ў размоўнай практыцы.
20,00 p.
Выкшталцоны скураны гаманец з выяваю старажытнага гербу "Пагоня"!
40,00 p.
Першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863-а года і стаць знакамітай гістарычнай асобай, альбо простым беларусам уплываць на сыход паўстання.
25,00 p.
Вокладка для пашпарту з арнаментам і вянком!
20,00 p.
Настольная гульня «Прастол ВКЛ» прызначана не толькі для радасці і забавы – яна дае магчымасць асвяжаць і набываць новыя гістарычныя веды пра родны край. Гэта сучасная настольная гульня з элементамі дапоўненай рэальнасці.
65,00 p.
Чацвёрты альбом папулярнага рок-гурта з Магілёва, першы з бубначкай Вікі Фэйтс.
10,00 p.
Uvazie čytačoŭ prapanoŭvajucca vybranyja histaryčnyja apaviadańni Ŭładzimiera Arłova. Hetaj knihaju jaje vydaviec Alaksiej Varaksin padtrymlivaje daŭniuju tradycyju biełaruskaj łacinki.
20,00 p.
«Гэты альбом атрымаўся канцэптуальны ў сваім тэматычным кантэксьце: усе песьні выключна на гістарычную тэматыку, якая раскрываецца, як праз гераічны эпас, так і праз трагічныя старонкі мінулага.»
20,00 p.
Новы дыск змяшчае песні, запісаныя падчас працы над альбомам "Лекавыя травы", і шэраг дуэтаў.
10,00 p.
Увазе беларускага чытача прапаноўваецца беспрэцэдэнтная аўтарская анталогія паэзіі Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, у якую ўключаныя каля 250-ці твораў ста розных паэтаў, перакладзеныя Лявонам Баршчэўскім больш як з трыццаці моваў.
20,00 p.
Шыкоўнае, дыхтоўнае й эксклюзыўнае выданьне рукапісаў Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна! Чытайце творы вялікага творцы, глядзіце фотаздымкі розных гадоў, а таксама захоплена слухайце вершы ў чароўным выкананьні Народнае артысткі Беларусі Зінаіды Бандарэнкі!
20,00 p.
Цудоўнейшы беларускі драўляны настольны каляндар!
20,00 p.
Анталёгія найлепшых беларускіх казак у выкананьні легенды беларускага фальклёру Алега Хаменкі! Больш за 11 гадзінаў на 1 DVD!
10,00 p.
"Чытанка-маляванка" незаменная як першы крок дзіцяці да роднай мовы. Вершы і малюнкі падаюцца разам з размалёўкамі і лінейкамі - дзеці могуць расфарбоўваць размалёўку і вучыцца пісаць.
15,00 p.
Даследчык творчасці Быкава Сяргей Шапран знайшоў у гарадзенскай кватэры пісьменніка чарнавік, які лічыўся страчаным. Адтуль стала вядома, што савецкія цэнзары зрабілі больш за 200 правак, а потым увогуле забаранілі твор на два дзесяцігоддзі!
25,00 p.
Паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры аўтар прапаноўвае свае версіі казак. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі.
15,00 p.
Пад адной вокладкай гэтага ўнікальнага выдання сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў - і ўсё жыццё, бесперапынна занатоўваў за роднымі і землякамі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
12,50 p.
На дадзенай кружэлцы сабраныя больш за 450 вершаў ад больш чым 50 паэтаў ад класікаў да сучаснікаў у аўтарскім выкананні!
7,50 p.
Цудоўная сьвяточная складанка зімовых вершаў ды песень у файным выкананьні дапамогуць варта адзначыць зімнія сьвяты, зробіць падрыхтоўку да іх ярчэйшай і весялейшай.
7,50 p.
«Калядны куфэрак» — плён супольнай працы парафіяльнага хору Fiat Мёрскага касцёлу пад кіраўніцтвам Анджэлы Кіпрушавай і капэлы Paparać (былы гурт Pete Paff).
10,00 p.
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.
50,00 p.
На аснове гістарычных фактаў кніга даводзіць, што Вялікае Княства Літоўскае — наша дзяржава, а найменні “Літва” і “ліцьвіны” на працягу некалькіх стагоддзяў былі назовам Беларусі і беларусаў.
60,00 p.
Разьвітальны партызанскі альбом «Чырвоны штраль» гурту «Крамбамбуля» на чале з Лявонам Вольскім.
10,00 p.
Гэтая кніга — своеасаблівая энцыклапедыя звестак аб тым, як вялі гаспадарку беларускія жанчыны. Утрымлівае шмат надзвычай цікавых і карысных парадаў і рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну і садавіну, як варыць варэнне, як заставацца прывабнай…
25,00 p.
Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту.
35,00 p.
Выданьне ўтрымлівае практычна ўсе вядомыя на сёньняшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе зьмест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забясьпечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык.
25,00 p.
“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. Гэтая серыя кніг карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў "Хронік" на 41 мове. Чарговай мовай, на якой выходзіць гісторыя Нарніі, становіцца беларуская!
22,50 p.
Магу з кім заўгодна паспрачацца, што няма лепшага падарунка для старога аматара беларускага рока, чым перавыданьне на CD-носьбіце альбома легендарнага гурта "Мроя". Нагадаю, што гэты дыск – першы альбом беларускай сучаснай музыкі, выданы яшчэ ўсесаюзнай фірмай гуказапісу "Мэлёдыя" ў далёкім 1989 годзе.
10,00 p.
Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе.
15,00 p.
Унікальны зборнік прыдворнай камернай музыкі канца XVI - пачатку XVII ст., складзены на Беларусі з папулярных у той час песняў і танцаў як беларускага, так і адаптаванага да мясцовых традыцый заходнееўрапейскага паходжання.
10,00 p.
Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах "зялёнадубаўцаў".
25,00 p.
У чарговы выпуск “Збору твораў” Міколы Равенскага ўвайшлі беларускія народныя песні ў запісах і апрацоўках кампазітара і ягоны артыкул “Асаблівасьці беларускай народнай песьні”.
7,50 p.
Новая кніга Кірыла Стаселькі “Marginalis” стала рэкорднай: раман быў прызнаны самым насычаным, у плане персанажаў, творам беларускай літаратуры. У кнізе аб’ёмам 251 944 знака сустракаецца як мінімум 136 персанажаў.
10,00 p.
Зборнік навуковых артыкулаў складаюць працы, якія былі прадстаўлены на Міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 75-годдзя з дня нараджэння выбітнага беларускага археолага Міхала Чарняўскага.
50,00 p.
Вось яны - беларускія песьні, што дайшлі да нас з далёкіх 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Не савецкія, беларускія. Слухайце іхнія жыцьцесьцьвярджальныя ноты!
10,00 p.
Кніга гэтая – пераважна пра хобітаў, і зь яе старонак чытач шмат чаго даведаецца пра іхнія характар ды звычаі, а таксама трохі пра гісторыю. Болей зьвестак можна знайсьці ў вытрымках з “Пунсовай кнігі Заходняга краю”, якія ўжо былі апублікаваныя пад назваю “Хобіт”.
25,00 p.
За савецкім часам прынята было лічыць, што пунктам адліку стала 22 чэрвеня 1941, калі Германія напала на СССР, у склад якога ўваходзіла Беларусь. Аднак ці можна лічыць, што Савецкі Саюз не прымаў удзелу ў баявых дзеяннях да нападу на яго Германіі?
20,00 p.
Гэта фактычна першы беларускі 3D-альбом, толькі што замест адмысловых акуляраў тут спатрэбяцца навушнікі, каб улавіць усе нюансы гучаньня гэтых чароўных песень.
12,50 p.
Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнееўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць.
12,50 p.
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту.
25,00 p.